Перайсці да зместу

Хрызантэмавы трон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імператар Тэндзі на троне.

Хрызантэмавы трон — заходняя назва трона імператара Японіі, якая выкарыстоўваецца з XIX стагоддзя[1]. Назва паходзіць ад імператарскай пячаткі Японіі, афіцыйна прынятай у 1889 годзе[1], на якой намалявана 16-пялёсткавая жоўтая хрызантэма. Па-японску завецца проста «імператарскім тронам» (яп.: 皇位 ко:і). Тэрмін «Хрызантэмавы трон» можа пазначаць пэўны фізічны трон (напрыклад, з якога імператар прамаўляе перад парламентам), але часцей выкарыстоўваецца ў пераносным сэнсе і пазначае імператарскі прастол ці інстытут японскай манархіі[2], а часам асобу самога імператара[3].

Зноскі

  1. а б Martin, з. 9
  2. Martin
  3. Carl Cavanagh Hodge. Encyclopedia of the Age of Imperialism, 1800—1914. — 2008. — Т. I. — С. 149. — 874 с. — ISBN 0313334064.